Мікола Дзядок: Працоўнаму класу не хапае сваіх каардынацыйных структур
Спецслужбы здолелі сцішыць першую хвалю страйкаў рабочых. Перадусім працоўнаму класу не хапае структур, якія б змагаліся за яго правы.
Але перадумовы для больш моцных арганізацый ужо ёсць, кажа палітычны аглядальнік Мікола Дзядок.
– Хутчэй сыграла тое, што самі страйкі былі не арганізаванымі, стыхійнымі і хутчэй на эмоцыях ад пабачанага або пачутага. Але першая хваля эмоцыяў ахлынула і пачаліся, хоць невялікія, кропкавыя рэпрэсіі. І працоўныя перасталі страйкаваць. Для таго каб страйкі былі рэгулярнымі, працяглымі патрэбна каб была пэўная інфраструктура. Ёсць стачкамы, але гэта больш сітуацыўная структура, а павінны быць незалежныя прафсаюзы і такое ядро, якое магло б гэта ўсё развіваць і падтрымліваць.
Магчыма, не хапае працоўнаму руху зараз і друкаваных газет для распаўсюду праўдзівай інфармацыі пра страйкі, — кажа Мікола Дзядок. Але гэты самвыдат ужо з’яўляецца на заводах і фабрыках.
Цалкам матэрыял:
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск