Мікола Канановіч: Гэта завершыцца канцом гнілой сістэмы
Блакаванне найбуйнейшага інтэрнэт-рэсурса Беларусі TUT.BY і затрыманне журналістаў пракаментаваў галоўны рэдактар “Газеты Слонімскай” Мікола Канановіч:
– Адбываецца тое ж самае, што было ўжо з многімі незалежнымі СМІ Беларусі, у тым ліку і з нашай “Газетай Слонімскай”, якая не выдаецца з лістапада 2020 года. Нахабным чынам ідзе зачыстка інфармацыйнай прасторы краіны. Але завяршыцца ўсё гэта канцом гнілой сістэмы. Пытанне часу… Мы хутка пабачым…
Беларускае Радыё Рацыя