Мікола Лемяноўскі: Беларусы мусяць самі адчуць сябе людзьмі
Сябра Партыі БНФ, адзін з удзельнікаў акцый канца 90-х – пачатку 2000-х Мікола Лемяноўскі таксама прысутнічаў на агітацыйнай акцыі Ціханоўскай у Гародні.
На яго думку, беларусы яшчэ ў чаканні пераменаў:
– Мы маем 26 год згубленых магчымасцяў. 26 год вельмі шмат не толькі для асабістага жыцця чалавека, але ўвогуле для краіны. Таму трэба з гэтым заканчваць, пара выходзіць на нармальныя цывілізаваныя рэйкі.
РР: Будуць змены пасля 9 жніўня?
– Змены будуць абавязкова. Але самае галоўнае, каб звычайны беларускі народ зразумеў, што яго большасць. На жаль, цяпер ён яшчэ не разумее. Вось калі зразумее, што іх большасць, адчуе сябе вольнымі, тады вельмі хутка з’явяцца перамены.
Гарадзенская акцыя, што сабрала па розных падліках ад 12 да 15 тысяч чалавек, стала адной з самых шматлікіх, якая адбылася ў абласным цэнтры за апошнія дзесяць год.
Беларускае Радыё Рацыя