Мікола Папека: 22 чэрвеня да аднаго акупанта дабавіўся яшчэ другі 



22 чэрвеня споўнілася 79 гадоў з пачатку вайны паміж “заклятымі” сябрамі – Савецкім Саюзам і Германіяй.

Для нацыянальна свядомых беларусаў – 22 чэрвеня азначае толькі тое, што да аднаго акупанта дабавіўся яшчэ другі  акупант, кажа пружанскі паэт-пчаляр Мікола Папека:

– У 1939 годзе прыйшла Азія, а ў 1941 годзе прыйшла Еўропа. Вайна гэта зусім не наша. У 1941 годзе, калі прыйшлі немцы, то нашых людзей не гналі, ва ўсялякім разе, на Маскву. А калі ўжо пайшлі бальшавікі ў 1944 годзе на Еўропу, на Германію, нашым людзям дасталася, асабліва заходнікам. Я ведаю, што мой дзед, шмат мужыкоў з вёскі, загінулі. Іх кінулі непадрыхтаваных,  іх мэтанакіравана знішчылі на гэтай вайне.

Паводле Міколы Папекі, апошняя вайна для Беларусі, як і вайна 1812 года Расеі з Напалеонам. Праз тэрыторыю туды-сюды хадзілі і рабілі, што хацелі. У выніку Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара і частку сваёй тэрыторыі.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя