Мікола Папека: „Хімія” сустрэла звычайна
Паэт-пчаляр, палітвязень Мікола Папека з Пружаншчыны адбыў свае першыя 10-ць дзён на „хіміі” у папраўчай установе адкрытага тыпу №21 у Мазыры.
Пакуль сустрэча з супрацоўнікамі ўстановы і ўбачанае там аказалася лепшым, чым ён чакаў, кажа Мікола Папека:
– „Хімія” сустрэла звычайна. Першы дзень пераносіцца лёгка, другі дзень ёсць некаторы стрэс. Далей ужо ўваходзіш у нейкі рытм. У цэлым „хімія” тут нармальная, бо ў прынцыпе ўсё, што я прывёз з сабой, прапусцілі. Ім галоўнае, каб не было ніякіх колючых і рэжучых прадметаў. Мы сядзім без ножыкаў, не дапускаюцца нажніцы, нават нож адкрывачка.
Увесь матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Паводле Міколы Папекі, яго паставілі на прафілактычны ўлік і пазначылі жоўтай таблічкай яго прозвішча на дзвярах пакоя.
Больш пра папраўчую ўстанову ў Мазыры можна паслухаць у публіцыстычнай перадачы Мы бачым, якая прагучыць 26 верасня ў 17.10 па беларускім часе, па польскім – на гадзіну раней.
Беларускае Радыё Рацыя