Мікола Папека: Паспрабавалі зрабіць нас злачынцамі, але злачынцы не мы



На пустым месцы ў Берасцейскім раённым судзе суддзёй Сяргеем Маручыкам вынесены чарговы жорсткі прысуд чацвёртай групе так званай „карагоднай справы”.

Людзей без віны асудзілі: 8 чалавек на паўтара і два гады “хатняй хіміі”  і 4-х – на паўтара і два гады “хіміі” з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу, то-бок, спецкамендатуры, – гаворыць пакараны на 2 гады “хіміі” у спецкамендатуры паэт-пчаляр з Пружаншчыны Мікола Папека:

– Яны паспрабавалі зрабіць нас злачынцамі. Але злачынцамі з’яўляемся не мы. І калі паднімалася пытанне за выбары і тое, што рабілася па выбарах, заўжды тлумачылася, што гэта не датычыцца да суда. Але як яно можа не датычыцца да суда, калі гэта асноўная прычына таго, што людзі выходзілі на пратэсты.

Сябра праваабарончага цэнтра „Вясна” Сяржук Русецкі лічыць, што людзі не здзяйснялі злачынствы, за якія іх пакаралі. Ці не таму цяпер палітычным вязням прапануюць пісаць прашэнне аб памілаванні:

– Фактычна людзей пакаралі за рэалізацыю свайго права на мірныя масавыя сходы, гарантаваныя і Канстытуцыяй, і 21-ым артыкулам міжнароднага пакту пра грамадзянскія палітычныя правы.

Пакараныя ўдзельнікі „карагоднай справы” вырашылі аспрэчыць вырак суда, таму пакуль знаходзяцца дома. 

Цалкам матэрыял:

 

Беларускае Радыё Рацыя