Мікола Шарах падаў касацыйную скаргу ў Віцебскі абласны суд



Адзін з кіраўнікоў Свабоднага прафсаюза змагаецца за аднаўленне на працы. З Міколам Шарахам не падоўжылі працоўны кантракт на палоцкім вытворчым аб’яднанні “Полацк-Шкловалакно”. Хоць ніякіх заўваг і працоўных спагнанняў Мікола не меў.

sharah-mikola-polackk

Сёння, 8 ліпеня, прафсаюзны актывіст падаў касацыйную скаргу:

– Сёння аддаў касацыйную скаргу ў абласны суд. Нашыя суды, сколькі мы з імі змагаемся, або не разумеюць, або адмыслова абыходзяць пытанні дыскрымінацыі. Усяляк ухіляюцца разглядаць. Таму, хутчэй за ўсё, гэта будзе скарга ў Камітэт па правах чалавека пры ААН.

Мікола Шарах – намеснік старшыні рэспубліканскага Свабоднага прафсаюзу Беларускага, сябра Рады пры Міністэрстве працы па ўдасканаленні працоўнага заканадаўства. На “Шкловалакне” прафсаюзны актывіст адпрацаваў 30 гадоў. Лісты ў яго падтрымку прыходзілі ў адміністрацыю прадпрыемства з усіх куткоў Беларусі і з-за мяжы.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя