Мікола Жуковіч атрымаў званне “Выдатніка асветы”.



Дырэктар сярэдняй школы № 1 Бярозы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Мікола Жуковіч атрымаў званне “Выдатніка асветы”.

IMG_8084

Мікола Жуковіч 30 гадоў выкладае беларускую мову і літаратуру, 20 гадоў кіруе вялікім педагагічным калектывам.

IMG_8089

Даследчык біяграфіі вядомай паэткі Ніны Мацяш, аўтар дзвюх кніг па методыцы мовы і літаратуры, пераможца шматлікіх беларускамоўных конкурсаў лічыць беларускую асвету шмат у чым недасканалай:

 – Дужа шакаваны тым, што ў нашай сістэме адукацыі дзеці 1-4 класаў чамусьці вывучаюць беларускую мову ў меншай колькасці гадзінаў, чым рускую. Праўда, гэтую сітуацыю павінны папраўляць, наколькі я ведаю па “Настаўніцкай газеце”. Шакаваны тым, што гісторыю Беларусі і выкладанне геаграфіі Беларусі вядзецца ў гарадскіх школах па-руску. Ні адна краіна сабе гэта не дазволіць. Гэта вялікі сорам. У нас гэта лічыцца за норму. Праўда і гэтае пытанне, спадзяюся будзе выпраўляцца.

На думку выдатніка асветы Міколы Жуковіча, абавязкова трэба звярнуць увагу кіраўніцтву краіны на нацыянальнае пытанне. Каб нацыянальнае пытанне не стала палітычным, як у суседзяў, калі за адну ноч пад чужымі сцягамі здалі Крым.

Ганна Васілевіч, Беларускае Радыё Рацыя