Міколу Чарнавуса зноў выклікаюць у міліцыю
Прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус з Баранавіч становіцца вечным сведкай па неіснуючых справах у гарадскім аддзеле міліцыі. Яго ўжо ў трэці раз, прытым у выходны дзень 28 лютага а 12-ай гадзіне выклікаюць у аддзел аховы грамадскага правапарадку. На гэты раз позву прынёс участковы інспектар проста на працоўнае месца прадпрымальніка. Заўтра яго чакае намеснік начальніка аддзела аховы грамадскага парадку Сяргей Паўленя. Чарнавус звязвае гэта з пратэстамі прадпрымальнікаў у Менску:
— Заўтра ў Менску адбудзецца мітынг, і вось каб я не паехаў на мітынг, яны мне прынеслі позву. Гэтым яны парушаюць мае правы чалавека. Што ж яны мне 6- запяюць, калі яны мне сёння не даюць рухацца. Калі яны баяцца, што я паеду у Менск, дык што тады будзе 7-га?
У час выступаў прадпрымальнікаў Мікола Чарнавус знаходзіцца пад пільным вокам міліцыі і КДБ. За ім сочаць. Перад першым мітынгам у сталіцы яго прымусілі падпісаць паперу, што ён не будзе прызываць прадпрымальнікаў да пратэстаў. Перад другім мітынгам яго выклікалі ў аддзел міліцыі як сведку, дзе пратрымалі 2 гадзіны. Гэтым разам — зноў выклік у міліцыю.
Беларускае Радыё Рацыя, Баранавічы