Мікрааўтобус з дзесяццю пасажырамі перавярнуўся ля Баранавічаў
Аварыя адбылася каля 8 раніцы 6 жніўня побач з вёскай Малая Каўпеніца.
Аўтамабіль „Шэўрале”, якім кіраваў 34-гадовы жыхар Лагойска, рухаўся па вуліцы Прамысловай з боку вёскі Малая Каўпеніца ў напрамку вуліцы Кірава горада Баранавічы, распавёў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага ГАУС Яўген Малевіч. На скрыжаванні вуліц Мінскай і Прамысловай кіроўца легкавога аўто праігнараваў патрабаванне дарожнага знака і своечасова не спыніўся.
У выніку адбылося сутыкненне з мікрааўтобусам „Рэно”, які ехаў з боку вёскі Дуброўна. Акрамя кіроўцы ў аўтобусе знаходзілася яшчэ дзесяць пасажыраў: супрацоўнікі будаўнічай фірмы са Стоўбцаў накіроўваліся на працу на адзін з аб’ектаў.
Падчас ДТЗ ніхто з пасажыраў перакуленага буса не пацярпеў.
Зараз праводзіцца праверка.