Мікрараён Баранавічы-11 Гародні стане расейскім
У Гародні на грамадскае абмеркаванне вынесена абмеркаванне назваў 11 новых вуліц, у тым ліку ў забудове мікрараёна з прыватнымі дамамі „Баранавічы-11”.

Гарадская тапанімічная камісія прапануе назваць вуліцы ў гэтым мікрараёне гонар гарадоў-пабрацімаў Гародні. Сярод гэтых назваў: Валагодская, Габалінская, Калінінградская, Тамбоўская, Ухцінская, Туапсінская, Хімкінская.
