Міліцэйскі аўтамабіль трапіў пад цягнік
Міліцэйскі аўтамабіль на нерэгуляваным пераездзе трапіў пад цягнік. Адзін міліцыянт загінуў, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзныя траўмы ў аварыі, якая адбылася ўвечары 3 сакавіка непадалёк ад вёскі Чырвоная Буда Добрушскага раёна. Пра гэта паведамляюць відавочцы ў сацсетках.
Міліцэйскі аўтамабіль на нерэгуляваным пераездзе трапіў пад цягнік. У машыне знаходзіліся тры міліцыянты. У выніку ДТЗ адзін з іх ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, яшчэ адзін атрымаў сур’ёзныя траўмы і быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне бальніцы.
Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца. Вядома, што ў момант здарэння ў Добрушскім раёне былі жудасныя ўмовы надвор’я: завіруха, вецер, снежныя заносы, фактычна нулявая бачнасць.
Фота gomel.today
