Міліцыя атрымае доступ да меддаведак кіроўцаў
Сёння – сесія Палаты прадстаўнікоў Нацсходу. Сярод іншых будуць разглядаць і змены закону «Аб дарожным руху».
Новаўвядзенні тычацца не толькі працы аўташкол і вадзіцельскіх пасведчанняў міжнароднага ўзору, але таксама меддаведак і тэхагляду.
„Новаўвядзенні закрануць вядзенне ўліку выдадзеных меддаведак: Міністэрства аховы здароўя будзе весці аўтаматызаваны ўлік звестак аб выдадзеных меддаведках для кіроўцаў, а таксама аб асобах, прызнаных непрыдатнымі да кіравання ТС, з магчымасцю доступу МУС да такіх звестак. Таксама мяркуецца скасаваць кантроль за выкананнем парадку правядзення дзяржтэхагляду”.
Беларускае Радыё Рацыя
