Міліцыя ходзіць па тых, хто здымаўся ў кліпах Tor Band
Удзельнікаў гурта Tor Band разам з жонкамі музыкаў затрымалі ў пятніцу. Пазней усім затрыманым музыкам прызначылі па 15 сутак арышту.
Усе яны ўтрымліваліся ў рагачоўскім ІЧУ і, хутчэй за ўсё, будуць адбываць пакаранне менавіта там, паведамляе «Вясна».
Судовыя працэсы над іх жонкамі праходзілі асобна. Вядома, што Ганне Музыцы таксама далі 15 сутак, суд у Юліі Галавач будзе толькі пасля абеду. Яшчэ адна дзяўчына знаходзіцца ў Жлобіне — як пакаралі яе, пакуль невядома.
Праваабаронцам стала вядома, што яе адправілі ў Жлобін, бо ў Рагачове толькі два жаночыя месцы ў ІЧУ.
Як паведамляе @viasnaHomel, пасля затрымання музыкаў міліцыянты пачалі прыходзіць да тых, хто здымаўся ў іх кліпах. У асноўным гэта рагачоўцы.
Па словах сведкаў, пакуль усё абыходзіцца гутаркамі і пагрозамі адказнасцю.
Вясна