Міліцыя не знайшла аўтараў паклёпніцкіх улётак



Белаазёрская міліцыя не знайшла стваральнікаў і распаўсюднікаў паклёпніцкіх улётак, якія кампраметуюць актывіста кампаніі „Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава. Яны паведамілі актывісту, што знайсці не прадставілася магчымым і таму адміністрацыйная справа закрыта.

Валянцін Лазарэнкаў

Валянцін Лазарэнкаў лічыць, што заказчыкі і выканаўцы ніколі не будуць знойдзены таму, што міліцыя падпарадкоўваецца ім:

– Уся справа працягвалася ўсяго пяць дзён, хаця па тэрмінам магчыма было б пашукаць і два месяцы. Па-другое, у скарзе я таксама заявіў, што ўлёткі былі выраблены неадпаведным з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь чынам – не было пазначана дзе яны былі надрукаваныя і кім. Гэтая праблематыка аддзел міліцыі не турбуе.  

Валянцін Лазарэнкаў звярнуўся ў Бярозаўскі раённы аддзел міліцыі са скаргай. Ён патрабуе знайсці зламыснікаў і паклёпнікаў.

Валянцін Лазарэнкаў – экс-кандыдат на выбарах у Палату прадстаўнікоў па Бярозаўскаму раёну, у Белаазёрску яго добра ведаюць людзі і часта звяртаюцца па дапамогу.

Беларускае Радыё Рацыя