Міліцыя падчас выбараў пяройдзе на ўзмоцнены рэжым
З 5-га да 12-га кастрычніка міліцыя будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме. На кожным выбарчым участку будзе зладжана кругласутачнае дзяжурства.
Таксама ў Міністэрстве ўнутраных спраў ствараецца аператыўна-сітуацыйны штаб. Пра гэта і пра магчымасць прэвентыўных затрыманняў паведаміў афіцыйны прадстаўнік МУС Дзмітры Кур’ян:
– Такога панятку, як “прэвентыўнае затрыманне”, няма. Ёсць пэўныя дзеянні, якія падпадаюць альбо пад дзеянне Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях альбо Крымінальнага Кодэксу. Органы ўнутраных справаў гатовыя своечасова раэгаваць і прымаць адпаведныя меры ў адпаведнасці развіцця сітуацыі падчас выбарчай кампаніі. Любое выкарыстанне фізічнай сілы і спецсродкаў рэгламентавана Законам пра органы ўнутраных справаў.
Адзначым, што Міністэрства аховы здароўя ў дзень выбараў плануе выпісаць максімальную колькасць пацыентаў, якія знаходзіцца ў бальніцах.
Беларускае Радыё Рацыя