Міліцыя папярэджвае раварыстаў



У сувязі з надыходзячым роварным сезонам у Берасцейскай вобласці Дзяржаўная аўтаінспекцыя бярэ пад асаблівы кантроль уладальнікаў ровараў.

Інспектары нагадваюць, што можна атрымаць штраф ці развітацца з роварам, калі сродак руху знаходзіцца не ў належным тэхнічным стане або парушаюцца правілы дарожнага руху.

„Раварысты не адчуваюць адказнасці за свае ўчынкі”, – кажа інспектар Валерый Блавацкі:

– Улічваючы тое, што раварысты – гэта адна з тых катэгорый удзельнікаў дарожнага руху, якія адчуваюць сябе беспакарана і таму дазваляюць сабе праязджаць на чырвонае святло і рухацца па ходніках. Найчасцей гэтыя парушэнні і з’яўляюцца прычынамі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам раварыстаў.

У ДАІ сцвярджаюць, што вітаюць развіццё роварнага руху і нават гэтаму спрыяюць, але раварысты павінны змяніць сваю пазіцыю і акрамя патрабавання правоў павінны таксама прытрымлівацца правіл дарожнага руху.

Беларускае Радыё Рацыя