Міліцыя правярае мужчын з расейскімі пашпартамі ў менскім аэрапорце
Міліцыя правярае мужчын з расейскімі пашпартамі ў менскім аэрапорце. Пра гэта паведамляюць крыніцы @dw_belarus. Расейцы, якія не хочуць быць мабілізаваныя і адпраўленыя на вайну, спрабуюць уцячы з Расеі. Адзін з напрамкаў — Беларусь. Нагадаем, як стала вядома @nashaniva, беларускія сілавікі атрымалі ўказанні адносна таго, як дзейнічаць з расейцамі, якія едуць у Беларусь хавацца ад мабілізацыі. Магчыма, іх будуць затрымліваць і вяртаць назад.
Міліцыя таксама адсочвае расейцаў, якія ў Беларусі скупляюць валюту, сімкі і шукаюць кватэры.
Вялікія чэргі з грамадзянаў Расеі заўважаныя, напрыклад, на чыгуначным вакзале ў Менску. Пра вялікую колькасць прыезджых з Расеі паведамляе і партал пра нерухомасць Realt.by. На думку сілавікоў, Беларусь будзе выдаваць тых, хто ўхіляецца ад мабілізацыі, назад у Расею.
Беларускае Радыё Рацыя