Міліцыя правярае паведамленне пра мініраванне Менскага завода шасцерняў
Сталічная міліцыя правярае паведамленне пра мініраванне Менскага завода шасцерняў.
„Сёння ноччу на электронную пошту Менскага завода шасцерняў паступіла паведамленне аб мініраванні завода. Раніцай супрацоўнікі завода перадалі гэту інфармацыю ў міліцыю”, — паведамляецца ў тэлеграм-канале ГУУС Менгарвыканкама.
Адзначаецца, што на месца прыбылі супрацоўнікі міліцыі, „прымаюцца неабходныя меры бяспекі, працуе сапёрна-піратэхнічная група”.
З пачатку года гэта ўжо шостае ананімнае паведамленне аб мініраванні будынкаў. 27 і 30 студзеня, а таксама 3, 10 і 11 лютага невядомыя паведамілі аб мініраванні ў сталіцы ўстаноў адукацыі, адміністрацыйных, гасцінічных, транспартных і гандлёвых аб’ектаў. Усе паведамленні аказаліся лжывымі.