Міліцыя прыйшла ў рэдакцыю hrodna.life



Імаверна, гэта звязана з тым, што на будынку рэдакцыі з 9 верасня вісіць бел-чырвона-белы сцяг. Двое міліцыянтаў цяпер апытваюць галоўнага рэдактара Аляксея Шоту, паведамляе Белсат.

У Гомелі сілавікі спрабуюць трапіць у кватэру да журналісткі Марыны Драбышэўскай. Відавочна, у рэгіёнах ідзе зачыстка незалежных журналістаў: Віцебск, Гомель, Бабруйск – паўсюль аднолькава, – піша БАЖ.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hrodna.life