Міліцыя са зброяй спыніла расейскі вайсковы джып пад Рэчыцай
Інцыдэнт пад Рэчыцай. На шашы М-10 зялёны УАЗ без рэгістрацыйных нумароў і з літарай «V» на дзвярах быў прымусова спынены ў выніку страляніны беларускай міліцыі − у джыпа было прабіта кола. Прычына выкарыстання зброі застаецца невядомай. Таксама незразумела, чаму на фотаздымку побач з джыпам стаіць фургон „Белпошты”.
Дадамо, што паводле звестак тг-канала БГ, у Рэчыцы на чыгуначных шляхах стаіць эшалон з вайсковай тэхнікай УС Расеі. У прыватнасці, не менш 5 танкаў і не менш 6 зенітна-ракетных комплексаў. На адной з машын – сцяг СССР.
Беларускае Радыё Рацыя