Міліцыя шукае распаўсюднікаў “Витебского вестника”



“Витебский вестник” – гэта саматужнае выданне, дайджэст навінаў  і іншых матэрыялаў  з розных незалежных СМІ. Выданне з’явілася ў кастрычніку мінулага году, калі паўстала неабходнасць найбольш шырокага распаўсюду інфармацыі пра пратэсты жыхароў Беларусі і іншыя рэаліі тутэйшага жыцця.

“Витебский вестник” выдаюць і распаўсюджваюць  мясцовыя валанцёры.  І гэта не засталося па-за ўвагай міліцыі, якая цяпер палюе не толькі на бел-чырвона-белыя сцягі, кажа віцебская праваабаронца Ірына Траццякова:

 – Таксама “партызанскі” рух – гэта распаўсюд  газет па паштовых скрынях. У Віцебску масава друкуюць газеты, і іх вельмі добра чытаюць. Раней была такая газета “В каждый дом”, цяпер “В каждый дом” – это “Витебский вестник”. Таму цяпер міліцыя разважае над тым, каб спыніць распаўсюд друкаванай прадукцыі.

 Між тым, выйшла ўжо 13 нумароў выдання. Кожны ахвотны можа далучыцца да каманды валанцёраў і раздрукаваць газету ў каляровым ці чорна-белым варыянце, распаўсюдзіць колькі нумароў самому ці перадаць ініцыятыву іншым.

Беларускае Радыё Рацыя, Віцебск