Міліцыя шукае „злачынцаў”, якія прыбралі Балахоўскія могілкі



У Берасці гарадскія ўлады і праваахоўныя органы зацікавіліся асобамі, што ўскладалі кветкі на Балахоўскіх могілках. Там знаходзяцца пахаванні жаўнераў войска генерала Булак-Балаховіча з 1920-ых гадоў. За савецкім часам большая частка могілак была знішчаная, а тое месца, якое засталося, патрабуе ўвагі з боку грамадскасці.

Balahouskija_mogilki

Група неабыякавых грамадзян зрабіла ўборку тэрыторыі. Гэта выклікала занепакоенасць прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі і міліцыі. Лічыць несанкцыянаванай акцыяй ушанаванне памяці памерлых героеў – гэта абсурд, – перакананы правабааронца Уладзімір Вялічкін:

– У дадзеным выпадку на нейкім здымку нейкія людзі на нейкіх могілках нейкіх людзям пашану аддаюць. Не бачу тут ніякай сувязі паміж парушэннем грамадскага парадку і гэтымі падзеямі. То бок, ізноў пытаюся: каму трэба, каб беларусаў на гэтай беларускай зямлі прыціскалі і не давалі ўшаноўваць сваіх жа беларусаў.

На сайце Берасцейскага гарадскога выканаўчага камітэту была змешчаная інфармацыя, дзе выказвалася незадавальненне ўладаў такімі дзеяннямі актывістаў. Прадстаўнікі ўлады спаслаліся на тое, што ўборку на могілках традыцыйна ладзіць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, які мае адпаведную інструкцыю, дзе і як правільна даглядаць за магіламі.

Адразу ж пасля таго берасцейскія праваахоўнікі накіравалі запыт да цэнтральнага кіраўніцтва партыі БНФ з просьба прадаставіць асабістыя дадзеныя грамадзян, што былі на фатаздымку, зробленым у часе прыборкі тэрыторыі могілак і выкладзены ў Інтэрнэт.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя

Фота virtual.brest.by