Міліцыя выклікае беларусаў, якія пакідалі каментары пра мігрантаў



У Беларусі ў міліцыю пачалі выклікаць тых, хто пакідаў у сацсетках каментары пра мігрантаў. У прыватнасці, пенсіянерка Ірына Пуцята расказвае, што апынулася ў руках сілавікоў пасля каментара аб мігрантах у „Аднакласніках”.

„Мне стала шкада іх дзетак, таму я напісала такі каментар. Сваё асабістае меркаванне. Ніякіх дрэнных мэтаў не пераследвала. Проста ўбачыла фатаграфію, прачытала назву. Я ўжо праз 10 хвілін забылася, што там напісала”.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і ЭЗ прадаўжаецца ўжо паўгода. Каля дзвюх тысяч мігрантаў знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы. Некалькі разоў яны спрабавалі прарвацца на польскі бок, а цяпер жывуць у лагістычным цэнтры недалёка ад прапускнога пункта „Брузгі”.