Міліцыя зацікавілася ўдзельнікамі фэсту “Свіслач-2016”
Сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, якія сёлета прымалі ўдзел у фэсце “Свіслач 2016” альбо Дня памяці паўстанцаў 1863 года, зацікавіліся супрацоўнікі Слонімскага РАУС.
Участковыя міліцыянеры ў чацвер, 16 лістапада, патэлефанавалі некалькім сябрам згуртавання і загадалі з’явіцца ў РАУС па пытанню іх удзелу ў фэсце ў Свіслачы. Але ніхто са слонімцаў без пісьмовай позвы не пажадаў наведаць міліцыю.
Беларускае Радыё Рацыя
