Міліцыянта-пенсіянера з сям’ёй выкідваюць на вуліцу
45-гадовы міліцыянт–пенсіянер з Бярозы Сяргей Стасевіч можа стаць бамжом. Першае паведамленне пра высяленне з арэнднага жылля, дзе жыве з жонкай, двума сынамі ды нявесткай з унукам, ён атрымаў праз тры дні, як пайшоў на пенсію па стане здароўя. Сяргей Стасевіч не даслужыў 2 тыдні да пенсіі за выслугу гадоў.
Раней Стасевіч жыў ў доме маці ў вёсцы Малеч. 8 гадоў таму атрымаў службовую кватэру, якую перавялі пазней у арэндную. Высяляцца яму няма куды, як і атрымаць новую рэгістрацыю, каб захаваць чаргу на кватэру. Разам з ім страцяць сваю чаргу на набыццё жылля і сын з сям’ёй.
Былы міліцыянт не разумее, як можна выганяць на вуліцу пасля 25 год бездакорнай службы. Старшы прапаршчык Сяргей Стасевіч працаваў у Дэпартамэнце аховы ў Бярозе камандзірам аддзялення ўзводу міліцыі. Кажа Сяргей Стасевіч:
– Першая дамова была складзена на пяць гадоў, пасля яе працягнулі яшчэ на пяць гадоў, а ў мінулым годзе даведаліся, што я на пенсію іду, склалі другую дамову. Я яе не хацеў падпісваць, але прымусілі. Пакуль служыў, быў патрэбны, а зараз – не. 25 гадоў адслужыў. Гэтыя кватэры перадаваліся бясплатна. Мы хацелі яе выкупіць. Але нам не дазволілі.
Паводле Сяргея Стасевіча, у Берасцейскай вобласці 60 такіх кватэр, дзе жывуць міліцыянты-пенсіянеры. Пакуль нікога не чапаюць.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя