Міліцыянты не дазволілі спаліць «карупцыю» і «бюракрата»



У берасцейскім Парку воінаў інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі міліцыі і АМАПу канфіскавалі ў жыхара горада Віталя Казака пудзілы “бюракрата” і “карупцыі”. Грамадскі актывіст спрабаваў паднесці іх да вогнішча на Масленіцы і спаліць.

img0393_0

Менавіта на гэтыя заганы нашай рэчаіснасці трэба звяртаць найбольшую ўвагу і адпраўляць іх у нябыт, лічыць Віталь Казак:

— Столькі часу ўсім усё было абыякава і цярпенне папросту лопнула. Я жыву ў гэтай краіне,  грамадзянін гэтай краіны, у мяне тут жонка, сын і нікуды з гэтай краіны я з’язджаць не збіраюся, і хачу, каб у маёй краіне былі парадак і законнасць.

Грамадскага актывіста доўга ў службовым аўтамабілі не трымалі і неўзабаве адпусцілі. Міліцыянты паведамілі што пудзілы аддадуць пазней, бо з імі актывіст перашкаджае святу. Нічога ганебнага ў маіх памкненнях я не бачу, — зазначае Віталь Казак.

img0374

img0371

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Еўрарадыё