Міліцыянты журналістам „Белсата”: Вас трэба страляць!



Каля 4 гадзін пратрымалі ў Кобрынскім РАУС журналістаў „Белсата” Мілану Харытонаву і Алеся Ляўчука. Яны прыехалі асвятляць акцыю ў Кобрыне.

Затрымлівалі іх брутальна на выездзе з горада, кажа Алесь Ляўчук:

– Нас спыніла машына ДАІ, вельмі жорстка нас выцягнулі з машыны, збівалі па дарозе, доўга нічога не казалі. Нас затрымліваў аддзел па барацьбе з наркотыкамі. Калі ў Міланы на тэлефоне пабачылі Пагоню, сказалі, што нас трэба забіваць. Сказалі, што журналісты  распальваюць сітуацыю ў краіне, што дзякуючы камерам прыходзяць людзі. Сказалі, што калі далей так пойдзе, то яны будуць нас страляць.

На журналістаў складзены пратаколы за непадпарадкаванне міліцыі і працу без акрэдытацыі. Да суда выпушчаны дадому.

Яшчэ журналісты адзначылі, што лексікон міліцыянтаў пры размове з журналістамі складаўся з адных нецэнзурных слоў.

Беларускае Радыё Рацыя