Міліцыю пазбавілі права надглядаць багаж пасажыраў метро



Супрацоўнікі органаў унутраных спраў выключаныя з ліку службовых асоб, упаўнаважаных на ажыццяўленне надгляду ручной паклажы пасажыраў Менскага метрапалітэна. Гэтыя і іншыя змены ў правілы перавозак пасажыраў метрапалітэнам унесеныя ў пастанову Савета міністраў ад 29 сакавіка.

Як паведамлялася, адкарэктаваны пералік забароненых да перавозкі ў метро рэчываў і прадметаў. У прыватнасці забаронена перавозіць газавыя балоны аб’ёмам больш як 0,5 літра (раней забарона распаўсюджвалася на газавыя балоны любога аб’ёму). Правы пасажыра дапоўненыя пунктам, згодна з якім дазволена бясплатна перавозіць зброю (боепрыпасы да гэтай зброі), укладзеную ў чахол, кабуру або спецыяльны футляр, пры наяўнасці ў пасажыра дакумента, які пацвярджае права на яго нашэнне.

Дакумент прыняты ў адпаведнасці з пунктам 2 указа прэзідэнта ад 5 студзеня 2018 года № 5 „Аб скасаванні ўпраўлення ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна”, паведаміла прэс-служба ўрада.  БелаПАН