Мінабароны Беларусі выклікае рэзервістаў на комплексную праверку
Распачатая комплексная праверка Узброеных сілаў Беларусі, паведамляе сайт Міністэрства абароны. Вядзецца нарошчванне асабовага складу з рэзерву, першыя позвы ў вайсковыя камісарыяты атрымалі больш за паўсотні вайсковаабавязаных.
Паводле задумы манеўраў, узмацняюцца дзяжурныя сілы ў супрацьпаветранай абароне зенітнымі ракетнымі дывізіёнамі С-300, «Бук», «Аса». Авіяцыя выканае задачы разгрупавання сілаў з задзейнічаннем аэрадромаў у Баранавічах, Мачулішчах, Бабруйску, Лунінцы, Бароўцах.
У ведамстве адзначаюць, што дзеля ўдасканалення баявых навыкаў цягам 2020 года могуць быць дадатковыя прызывы вайсковаабавязаных з рэзерву.
Беларускае Радыё Рацыя