Мінабароны пацвердзіла каронавірус у некалькіх афіцэраў



Прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі пацвердзіла наяўнасць станоўчых проб на каронавірус у некалькіх афіцэраў Заходняга аператыўнага камандавання (вайсковыя часткі ў Берасцейскай і Гарадзенскай абласцях).

«У гэтых вайсковых частках у некалькіх афіцэраў тэст на СOVID-19 даў станоўчы вынік. Ніхто з іх не мае патрэбы ў шпіталізацыі, яны знаходзяцца дома, на самаізаляцыі», – паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прэс-сакратарка Мінабароны Наталля Гаўрусік. Колькасць інфікаваных афіцэраў Гаўрусік не ўдакладніла.

Між тым, Tut.by са спасылкай на чытача паведамляе, што каронавірус выявілі ў 18 афіцэраў Заходняга аператыўнага камандавання: начальніка шпіталя, начальніка медыцынскай службы, кіраўніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення і яшчэ 15 афіцэраў. Агульную колькасць хворых у беларускім войску не паведамляюць.

Беларускае Радыё Рацыя