Мінабароны распавяло пра магчымыя змяненні ў адтэрміноўцы ад арміі



Міністэрства абароны прапануе ўвесці для студэнтаў з адтэрміноўкай абавязковыя ваенна-ўліковыя спецыяльнасці. Пра гэта заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў ў эфіры тэлеканала „Беларусь 1”.

„Мы рыхтуем прапанову, каб той, каму далі адтэрміноўку ад службы, пры атрыманні адукацыі абавязкова асвоіў ваенна-ўлiковую спецыяльнасць. Таксама прапанавалі, каб чалавек пасля службы ў адносінах да іншых маладых людзей, якія ўхіляюцца ад войска, пры роўных балах меў перавагі пры паступленні, засяленні ў інтэрнат і размеркаванні”, – сказаў Андрэй Раўкоў.

Для IT-спецыялістаў, якія праходзяць тэрміновую службу і не хочуць згубіць свае навыкі, у Беларусі была створана IT-рота. Яе мэта – распрацоўка праграмнага забеспячэння, спецыяльных і прыкладных праграм сумесна з падраздзяленнямі Ваеннай акадэміі, іншымі навуковымі, навучальнымі ўстановамі. Сярод праектаў, якімі займаецца акадэмія, ключавое значэнне маюць тыя, што звязаны з мадэляваннем ваенных дзеянняў, навігацыйным забеспячэннем, распрацоўкай аўтаматызаваных сістэм кіравання і радыёлакацыі. „IT-рота была ўспрынятая станоўча, конкурс склаў каля васьмі чалавек на месца. Хлопцы настроены на працу, вочы блішчаць”, – расказаў міністр.

Таксама Андрэй Раўкоў нагадаў, што у 2019 годзе будзе скарэкціраваны План абароны дзяржавы на 2020-2024 гады. „Работа пачалася, у канцы года Прэзідэнту будзе прадстаўлены ўдакладнены план”, – сказаў на заканчэнне ён.

zviazda.by