Мінадукацыі: У школах будуць прынятыя меры бяспекі і прапускнога рэжыму



Міністэрства адукацыі выказала спачуванні ў сувязі з трагедыяй, што здарылася ў сярэдняй школе № 2 г. Стоўбцы (Менская вобласць).

„Суперажываючы і падзяляючы боль і горыч ад незаменнай страты, перадаем самыя глыбокія спачуванні родным і блізкім загінулых”, — гаворыцца ў паведамленні на сайце міністэрства.

Паведамляецца таксама, што ў сувязі з трагедыяй будуць прынятыя меры бяспекі і прапускнога рэжыму ў школах.

На месцы трагедыі працуюць прадстаўнікі Мінадукацыі, раённага і абласнога упраўленняў адукацыі, псіхолагі. Аказваецца псіхолага-педагагічная дапамога вучням і бацькам. Сем’ям загінулых і пацярпелых пры нападзе ў школе ў Стоўбцах аказаная матэрыяльная дапамога.

Усе меры па аказанні неабходнай дапамогі знаходзяцца на асабістым кантролі міністра адукацыі Ігара Карпенкі.

belapan.by