Мінадукацыі вызваліла самаізаляваных навучэнцаў ад выпускных экзаменаў
Міністэрства адукацыі вызваліла навучэнцаў, якія знаходзяцца на самаізаляцыі, ад усіх выпускных экзаменаў у перыяд іх правядзення. Адпаведная пастанова апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Для вызвалення такіх навучэнцаў ад выпускных бацькі павінны толькі напісаць заяву з адпаведнай просьбай на імя дырэктара школы, гімназіі або ліцэя. Астатнія дзеянні будуць выкананыя мясцовымі органамі кіравання адукацыяй. Адміністрацыя школ давядзе да ведама бацькоў неабходную інфармацыю, – адзначылі ў міністэрстве.
Выпускныя іспыты ў школах сёлета пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 25 чэрвеня з выпрабаванняў па беларускай мове.
Беларускае Радыё Рацыя