Мінчук аштрафаваны за здзек над дзяржаўным сцягам
Па абвінавачванні ў абразе дзяржаўнага сцягу Беларусі, па крымінальным артыкуле, судзілі мінчука. Па версіі следства, Аляксандр увечары 24 кастрычніка, «маючы намер у публічных дзеяннях, накіраваных на здзек над дзяржаўным сцягам, публічна сарваў сцяг” з будынку па вуліцы Чырвонай у сталіцы.
– Затым, выяўляючы імкненне публічна прадэманстраваць сваё непаважлівае стаўленне да дзяржаўных сімвалаў і прычыніць шкоду аўтарытэту Рэспубліцы Беларусь, кінуў дзяржаўны сцяг на праезную частку, – цытуе абвінавачванне Наша Ніва са спасылкай на праваабаронцаў.
Падчас следства мінчук кампенсаваў шкоду – сцяг і дрэўца ацанілі ў 30,5 рублёў. Пракурор запытаў для абвінавачанага штраф 400 базавых велічынь – гэта 10 тысяч 800 рублёў. Суддзя пагадзіўся і абвесціў такі прысуд. Ён пакуль не ўступіў у законную сілу.
Беларускае Радыё Рацыя