Міні-завод па вытворчасці самагону ліквідавалі ў Свіслацкім раёне
Супрацоўнікі міліцыі ліквідавалі міні-завод па вытворчасці самагону ў Свіслацкім раёне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама.
Вытворчасць самагону мужчына 1975 года нараджэння наладзіў у лесе побач з адной з вёсак раёна. Затрымалі яго з доказамі злачынства ў момант вырабу прадукту.
„Канфіскавана 16 л самагону і 220 л самагоннай брагі. Таксама дэмантаваны апарат па вырабе спіртазмяшчальнай вадкасці”, – адзначылі ў міліцыі. Са слоў мужчыны, ён рыхтаваў прадукт для сябе. У мінулым ён прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне аналагічных правапарушэнняў