Мінінфарм абмежаваў доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў за рэкламу
Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да адзінаццаці інтэрнэт-рэсурсаў за неналежную рэкламу аб даванні пазык неабмежаванаму колу асоб, паведамляе сайт ведамства.
Рашэнне прынятае 13 снежня ў адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона „Аб сродках масавай інфармацыі”.
Раней у гэтым годзе Мінінфарм за аналагічныя парушэнні ўжо блакаваў доступ да сайтаў. У студзені быў абмежаваны доступ да 27 інфармацыйных рэсурсаў, у красавіку — да 21 сайта, у чэрвені — да 17 інтэрнэт-рэсурсаў.