Мінінфарм абмежаваў доступ да 37 інтэрнэт-рэсурсаў



Міністэрства інфармацыі 14 лістапада прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да 37 інтэрнэт-рэсурсаў.

Як паведамляе ведамства, рэсурсы заблакаваныя за размяшчэнне інфармацыі пра продаж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Рашэнне прынята Мінінфармам на падставе пісьмовых апавяшчэнняў Міністэрства ўнутраных спраў і кіруючыся п. 10 ч. 3 дэкрэта прэзідэнта ад 28 снежня 2014 года № 6 „Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў”, а таксама арт. 38 і арт. 511 закона „Аб сродках масавай інфармацыі”.

Якія менавіта інтэрнэт-рэсурсы былі заблакаваныя, невядома.

БелаПАН