Мінінфарм абнавіў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
У cпісе з’явілася старонка „Еўрарадыё” ў Facebook. Рашэнне аб прызнанні прадукцыі экстрэмісцкай прыняў суд Барысаўскага раёна 12 красавіка. Раней у спісе ўжо з’явіліся тэлеграм-канал, YouTube і Instagram, а таксама лагатып „Еўрарадыё”.
Акрамя таго, спіс папоўнілі:
тэлеграм-канал «Беларусь: падзеі»,
тэлеграм-канал «Палеская вясна»,
тэлеграм-група «Віцебск Чарняхоўка».