Мінінфарм блакуе люстэркі незалежных сайтаў
Улады Беларусі ад сёння, 7 траўня, заблакавалі доступ да сайта-люстэрка «Белсата» blstv.eu. Старонка або не грузіцца, або выдаецца стандартная заглушка правайдэраў пра тое, што доступ да рэсурсу закрыты на падставе рашэння Міністэрства інфармацыі.
У канцы сакавіка ўлады спрасцілі працэдуру блакавання «люстэрак» сайтаў. Цяпер Мінінфарм можа закрываць доступ да іх па меры выяўлення.
13 красавіка быў закрыты доступ да люстэрка сайта інтэрнэт-газеты агенцтва БелаПАН Naviny.online. Рэдакцыя Kyky.org змяніла ўжо 10 адрасоў, заблакаваных Мінінфармам. Летась 21 жніўня ў Беларусі заблакавалі больш як 70 сайтаў, у тым ліку „Радыё Свабоды”, «Белсату», «Еўрарадыё», праваабарончага цэнтра „Вясна” ды іншых рэсурсаў.
Беларускае Радыё Рацыя
