Мінінфарм патлумачыла прычыну блакавання TUT.BY
Міністэрства інфармацыі ў спецыяльнай заяве пракаментавала блакаванне найбуйнейшага інтэрнэт-рэсурса Беларусі.
«На падставе паведамлення Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь прыняло рашэнне аб абмежаванні доступу да інтэрнэт-рэсурсу tut.by і яго копіям, — гаворыцца ў паведамленні Мінінфарма. —
Генеральная пракуратура ўстанавіла шматлікія факты парушэнняў Закона аб СМІ ў частцы размяшчэння забароненай інфармацыі ў шэрагу публікацый на інтэрнэт-рэсурсе tut.by. у дадзеных матэрыялах змяшчаецца інфармацыя ад імя незарэгістраванага фонду BYSOL.
У адпаведнасці з артыкулам 38 Закона аб СМІ ў сродках масавай інфармацыі, на інтэрнэт-рэсурсах забаронена распаўсюджванне інфармацыі ад імя арганізацый, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю».
