Мінінфарм пазбавіла TUT.BY статусу СМІ
Міністэрства інфармацыі пазбавіла TUT.BY статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу.
Ведамства 29 верасня заявіла пра пазбаўленне TUT.BY статусу СМІ ад 1 кастрычніка. Раней парталу вынеслі чатыры пісьмовыя папярэджанні ў сувязі з парушэннем пры выпуску сеткавага выдання TUT.BY артыкулаў 4 і 49 Закону аб СМІ. У судовым парадку яны абскарджаныя не былі. Суд прызначаны на 8 кастрычніка, але міністэрства інфармацыі працуе на апераджэнне.
Пра гэта кажа намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі:
– Не дарма Мінінфарм выдаваў гэтыя бясконцыя папярэджанні.
Паколькі журналісты парталу будуць менш абароненыя на розных акцыях пратэсту, дадае Барыс Гарэцкі. А тутбаеўцы зараз прысутнічаюць на ўсіх акцыях і аператыўна іх асвятляюць.
У гэтыя хвіліны на сядзібе Беларускай асацыяцыі журналістаў праходзіць канферэнцыя супрацоўнікаў парталу TUT.BY, дзе між іншым прагучаць шляхі пераадолення крызіснай сітуацыі, у якую трапіла незалежнае сеткавае выданне.
Беларускае Радыё Рацыя