Мінінфарм заблакаваў дванаццаць інтэрнэт-рэсурсаў
Міністэрства інфармацыі прыняло рашэнні аб абмежаванні доступу да 12 інтэрнэт-рэсурсаў за размяшчэнне неналежнай рэкламы, а таксама да шасці старонак у сацыяльнай сетцы „УКантакце” — „за распаўсюджванне інфармацыйных матэрыялаў, прызнаных экстрэмісцкімі на падставе рашэння суда Кастрычніцкага раёна Віцебска, якое набыло моц”.
Рашэнні аб абмежаванні доступу былі прынятыя 18—19 кастрычніка, паведамляе Мінінфарм. Пералік заблакаваных сайтаў і старонак не прыводзіцца.
Як паведамлялася раней, у 2017 годзе Мінінфармам было выдадзенае 67 загадаў аб абмежаванні доступу ў дачыненні да 166 рэсурсаў і складаных частак рэсурсаў. На 76 рэсурсах і складаных частках рэсурсаў размяшчаліся экстрэмісцкія матэрыялы, на 69 — неналежная рэклама, на 17 — інфармацыя аб рэалізацыі наркатычных сродкаў, на двух — прапаганда парнаграфіі, на адным — інфармацыя, якая можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам, яшчэ на адным рэсурсе — нецэнзурныя выразы. БелаПАН