Мінінфарм заблакаваў сайты ўкраінскіх выданняў за „экстрэмізм”



Мінінфарм заблакаваў сайты ўкраінскіх выданняў „РБК Украіна” і inforesist.org.

Прычынай блакавання называюцца „шматлікія факты размяшчэння экстрэмісцкіх матэрыялаў”, што парушае артыкул 38 закона аб СМІ.

Якія менавіта «экстрэмісцкія матэрыялы» размешчаны ў гэтых выданнях, не ўдакладняецца.

1 сакавіка Міністэрства інфармацыі заблакавала сайты ўкраінскіх выданняў „Гардон” і „Обозреватель” па той жа прычыне.

На наступны дзень Мінінфарм вынес папярэджанне заснавальніку радыёстанцыі „Рокс-М” за парушэнне артыкулаў 14 і 29 Закона „аб СМІ”. Па сцвярджэнні ведамства, у эфіры радыё былі „шматлікія факты распаўсюджвання матэрыялаў, што не адносяцца да складовых спецыялізацыі, якая адлюстравана ў рэгістрацыйных дакументах радыёпраграмы”.

Паводле Медиозона