Мінінфармацыі афіцыйна пацвердзіла блакаванне сайта „Беларускі партызан”
Сайт „Беларускі партызан” атрымаў апавяшчэнне ад Міністэрства інфармацыі пра прычыны блакавання інтэрнэт-рэсурсу.
З загаду за подпісам першага намесніка міністра Андрэя Кунцэвіча вынікае, што парушэннем прызнаныя тры гіперспасылкі на рэсурсы тэлеканала „Белсат”, паведамляе сам „Беларускі партызан”.
Раней чыгуначным судом Гомеля сайт і сацсеткі „Белсата” былі прызнаныя экстрэмісцкімі. Забаронены нават лагатып тэлеканала.
Сайт „Беларускі партызан” перастаў адкрывацца 13 верасня. Аднак ён дасяжны для чытачоў праз VPN.
