Міністэрства адукацыі ігнаруе зварот берасцейскіх актывістаў кампаніі “О, балонь!”



З моманту накіравання больш за тысячу подпісаў, што сабралі студэнты разам з прадстаўнікамі грамадскай супольнасці, прайшло больш за месяц.

Каардынатар кампаніі “О, балонь!” Уладзімір Красько ўпэўнены, што зварот дакладна дайшоў да чыноўнікаў:

– Нягледзячы на тое, што пад гэтым зваротам падпісалася больш за 1000 чалавек, гэты зварот быў праігнараваны.

У лісце да Міністэрства адукацыі былі выкладзеныя такія патрабаванні, як магчымасць абіраць рэктара калегіяльным органам універсітэта і непасрэдны ўдзел студэнтаў у кіраванні сваёй навучальнай установай.

Выкананне такіх умоваў дало бы шанец Беларусі на далучэнне да Балонскага працэсу ў 2015 годзе.

Адукацыйную праграму „Балонскі працэс і Беларусь” у Берасці рэалізуе агенцтва рэгіянальнага развіцця „Дзедзіч”.

Беларускае Радыё Рацыя