Міністэрства аховы здароўя агучала лічбы па ВІЧ-інфекцыі
У Беларусі з ВІЧ-станоўчым статусам пражывае каля 17-ці тысяч чалавек. Такую інфармацыю публікуе Міністэрства аховы здароўя.
«Паказчык захворвання ВІЧ-інфэкцыяй сёлета за 10 месяцаў 20,8 на 100 тысяч насельніцтва, і супастаўны з леташнім паказчыкам. У краіне ў асноўным пераважае палавы шлях перадачы ВІЧ — 73% выпадкаў. Часцей за ўсё выпадкі ВІЧ-інфекцыі выяўляюцца ва ўзроставай групе 40 і вышэй гадоў, другой па значнасці з’яўляецца ўзроставая група 30-34 гады — 24%», — паведамляецца ў прэс-рэлізе міністэрства.
Згодна з глабальнай статыстыкай Абʼяднанай праграмы ААН па ВІЧ/СНІДу, на планеце цяпер жыве больш за 36 мільёнаў чалавек, інфікаваных ВІЧ.