Міністэрства аховы здароўя пачало рэалізацыю праграмы “95-95-95”



Яе мэта, каб у краіне да 2026 года 95% людзей з ВІЧ ведалі пра свой статус, з іх 95% праходзілі адмысловае лячэнне і каб у 95% тэрапія давала станоўчы вынік.

На думку нарколага, старшыні Пінскай арганізацыі “Пазітыўны рух” Аляксандра Павельчука, дасягнуць першую лічбу з праграмы нерэальна:

„Шмат у чым зразумелыя другія і трэція 95. 95 прцэнтаў прымаюць тэрапію, і трэція 95 – гэта ў каго тэрапія фіктыўная. Першая лічба 95 мне незразумелая. Выявіць 95 працэнтаў заражаных людзей немагчыма. Як ахапіць усю масу школьнікаў, студэнтаў, працоўны клас? Першыя 95 для мяне даволі дзіўная лічба„.

Паводле афіцыйных дадзеных у Беларусі пражывае амаль 23 тысячы чалавек са станоўчым ВІЧ-статусам, але шэраг экспертаў адзначае, што гэтая лічба як найменей утрая большая.

Беларускае Радыё Рацыя