Міністэрства аховы здароўя падзякавала хрысціянскім дэмакратам
Адказ на зварот ад Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь атрымалі берасцейскія прадстаўнікі арганізацыйнага камітэту па стварэнні партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.
Актывісты збіралі подпісы ў межах кампаніі ’’Баронім нашую сям’ю і дзяцей ад алкаголю’’, каб продаж алкаголю на заканадаўчым узроўні была магчымая па дасягненні 21-гадовага ўзросту.
Подпісы накіроўвалі да прадстаўнікоў улады, – распавёў адзін з каардынатараў партыі па берасцейскай вобласці Аляксандр Храпко:
– Падзякавалі нам, што праявілі грамадзянскую актыўнасць , пералічылі мерапрыемствы, якія яны ўжо правялі.
У сваім адказе прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь патлумачылі, што яны падзяляюць меркаванне актывістаў.
Беларускае Радыё Рацыя