Міністэрства інфармацыі: дэзінфармацыі на расейскіх тэлеканалах няма
Міністэрства інфармацыі Беларусі незнайшло фактаў дэзінфармацыі на расейскіх тэлеканалах пры асвятленні ўкраінскіх і беларускіх падзей. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка міністра інфармацыі Сяргея Хільмана да прэс-сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага:
– Я звяртаўся адразу пасля сюжэту пра нібыта распятага хлопчыка, які з’явіўся на “1 канакале” расейскага тэлебачання, з просьбай прааналізаваць гэты сюжэт, а таксама шэраг іншых сюжэтаў на прадмет наяўнасці відавочных парушэнняў Закона аб сродках масавай інфармацыі, які абавязвае журналіста правяраць факты. А факты адназначна былі неправераныя.
Міністэрства інфармацыі адзначыла, што нямае звестак пра выпадкі “адкрытых агавораў ідэз-інфармацыі ўдачыненні даўкраінскіх ібеларускіх падзей, якія штодня асвятляюцца нацэнтральных расейскіх тэлеканалах”, – кажа Барыс Гарэцкі:
– Відавочна, што беларускае Міністэрства інфармацыі проста не хоча ўвязвацца ў канфлікт і цалкам падтрымлівае пазіцыю расейскіх сродкаў масавай інфармацыі, якая адназначна непрымальная. Пра якую зараз кажуць журналісцкія арганізацыіва ўсёй Еўропе.
Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў гэтай справе ў камісію па этыцы афіцыйнага Саюза Журналістаў. Адказу на гэты зварот – пакуль няма.
* * *
Міністэрства інфармацыі Беларусі не знайшло фактаў дэзінфармацыі на расейскіх тэлеканалах пры асвятленні ўкраінскіх і беларускіх падзеяў. Пра гэта гаворыцца ў лісце за подпісам намесніка міністра інфармацыі Беларусі Сяргея Хільмана да прэсавага сакратара Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыса Гарэцкага.
Міністэрства адзначае, што не мае звестак пра выпадкі «адкрытых агавораў і дэзінфармацыі ў дачыненьні да ўкраінскіх і беларускіх падзеяў, якія штодня здараюцца на цэнтральных расейскіх тэлеканалах». Раней спыніць у Беларусі трансляцыю цэнтральных расейскіх тэлеканалаў патрабавалі актывісты «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя».
Як кажа адказны сакратар па стварэнні партыі БХД Дзяніс Садоўскі, яны таксама не разлічваюць на станоўчы адказ на свой зварот.
– Не атрымлівалі яшчэ адказу, але калі і атрымаем, я не думаю, што ён не будзе адрознівацца ад адказу, які атрымаў БАЖ. Відавочна, што гэта палітыка, якая падтрымліваецца беларускімі ўладамі наконт трансляцыі такіх навінаў, такіх каналаў.
За адмену расейскіх тэлеканаў, якія ў несапраўдны і прапагандысцкі спосаб інфармуюць пра падзеі ва Украіне змагаецца таксама Камітэт салідарнасці з Украінай. Цяпер вядзецца збор подпісаў пад адпаведным зваротам да ўладаў Беларусі.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя